Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы Печать E-mail
19.01.2017 г.

Дзень роднай мовыЗ мэтай папулярызацыі беларускай мовы сярод выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі — сад № 73 г.Магілева» 19 студзеня былі арганізаваны пазнавальныя і цікавыя мерапрыемствы. Агульная тэма ўсяго дня прысвячалася беларускаму народнаму адзенню.

Выхаванцы малодшых групп, разглядалі лялек у беларускіх вопратках, узбагачалі слоўнікавы запас, гулялі з лялькай у гульні.

Дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту у музычнай зале сустракалі сапраўдныя гаспадары ў беларускіх народных вопратках. Яны пазнаемілі дзяцей з беларускім нацыянальным касцюмам — комплексам адзення, абутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Свята беларускага народнага касцюма прайшло з гульнямі, песнямі, танцамі. Хлопчыкі і дзяўчаты адгадвалі загадкі на роднай мове, а таксама даведаліся пра культуру беларускага ткацтва и вышыўкі.

Свае веды выхаванцы замацавалі у прадуктыўных відах дзейнасці: аплікацыі, маляванні, дзіцячым ручным ткацтве.
Дзень роднай мовы прайшоў цікава, а галоўнае пазнавальна.

Загадчык Капенкіна Т.А.

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев